Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нараджаемся не для смерці...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Нараджаемся не для смерці,
Нараджаемся мы, каб жыць,
Ды страла нацэлена ў сэрца,
Праз вякі ўжо страла ляціць.

Чорны продак не быў прарокам
(Лук ды стрэлы — залог жыцця),
Ён не думаў, што так глыбока
Гэты свет зялёны працяў.

Быў суседства закон трывожны,
Быў давер, як напяты лук.
Рух адчайны вопыт памножыў
На свядомасць мільёнаў рук.

Шлях стралы дарогі намеціў,
Кроў, як вехі вякоў, гарыць...
Нараджаемся ж мы не для смерці,
Нараджаемся мы, каб жыць.