Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Леанід Якубовіч

Нарадзіўся 21 сакавіка 1948 года ў вёсцы Радкава Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) - машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969-1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце ў 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны...».



Сярэдняя: 4.5 (24 галасоў)

Адным — каб вецер, каб дарогі,
Каб неба шыр над галавой,
I не бяда, што шмат трывогі,
Што вечна ў сэрцы неспакой.

Любую плынь бяруць іх вёслы, —
Плывуць і не клянуць раку...
Люблю людзей з падобным лёсам,
Люблю, хто з сонцам — за руку.

Другім жа трэба ціш, утульнасць,
Надзьмуты ветразь — не для іх;
Жывуць, дрымотаю атулены,
Ў бярлогах модненькіх сваіх.

А я — не так... А мне — каб сонца
Ды песень радасны прыбой!..
He для мяне затокі сонныя;
Я з вамі, вёсны, вам я свой!