Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нараджаюцца словы, прахнеюць...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Забываюцца словы, прахнеюць,
Ды Радзіма на сьвеце адна,
Між тарфяных балотаў і глея
Яе супесі йдзе баразна,

Забываюцца словы, як сон мой,
Іх шукаю - у адказ цішыня,
Над Радзімай лятаю лясною,
Дзе краіна дзяцінства была,

Нараджаю не верш - дзьмухавіну
Ад бязважкай сумоты свае,
Да адной, да старонкі адзінай,
Дзе Радзіма бязьмежна жыве.
-07.05.19.