Нараджэнне
Белабогавай песні танюткія зыкі
Акаляюць заснежаны беласцю свет.
Як далёка яшчэ да свабоды-адлігі,
Як не сцерпна чакаць часу новага квет.
Чорнабога сыны між альшанікаў, хмызаў
Пакідаюць на белым забруджаны след.
Нараджэнне душы, што па холадзе стыне,
Сустракае бясплодны маркотны Сусвет.