Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наркаман

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

У вачах празрысты, сіні лёд,
бярэш іглу і вось узлёт,
ляціш, туды, дзе сіні дым,
памрэш калісьці маладым.

Памрэш, а можа ўзляціш,
ці ведаеш, што замаўчыш,
калі накрые сіняй хваляй
і панясе к зламаным далям.

Крыштальны змей па жылах
з ігламі срэбнымі на крылах,
гуляе, дыхае агнём…
І ноч табе здаецца днём.

І вось аднойчы яд паспеў,
і сціх у вушах птушыны спеў,
цяпер ты там, дзе сіні дым,
памёр ты ўчора маладым.