Як птушка ў небе, вецер у полі,
Я незалежны і адзін,
Адчуўшы подых, светач волі,
Час згінуў безліччу гадзін...
За патаемнымі дзвярыма,
Якія раньш не здолеў адчыніць,
Хавалісь дух мой, мая сіла
І я ўзняўся, каб ізноўку жыць!
Мяне цкавалі, ды губілі,
А я ўпарта жыў...
Усіх, з кім быў, схавалі шжо магілы,
Я ж усё змагаўся ішоў і біў.
Мне смерць сяброўкаю не стала,
Яна мне прабірала шлях,
Увесь час мяне хапала,
Цягнула за сабой у вечны жах...
Але я змог той шлях няпросты,
Быў князем, волатам, сахой...
Усюль па свеце слова родна
Сваёй я нёс разчыненай душой!
Не чалавек я, не істота!
Я вольны дух, што адалеў прыгнёт!
Імя мне дала маці родна -
Я Беларусі сын! Яе народ!