Нясвіж. Дзівосных дрэваў шаты
Каштанаў і кляноў заміж.
Скрозь голле легка ў неба ўзняты
Дом Радзівілаў - наш Парыж!
Скарбонка нашае культуры:
Палацы, храмы, кляштары,
Ангельскі парк - кусок натуры,
Той старадаўняе пары.
Гняздо былое Радзівілаў,
Дзе у манаскім кляштары
Ў друкарні Будны ведаў сілу
Тварыў для лепшае пары!
Твой божы дом Дамініканаў
Быў домам хлопчыку з Альбуці
Ўзняласа яго зорка рана
Каб свет аб нас з ім змог пачуці.
Падараваў ты яму голас
І дум няўрымслівы палет,
Каб расказаў нам Якуб Колас
Усе, што думае народ.
Каб загучала наша мова,
Між прэзідэнтаў, каралёў,
Каб ''Новую зямлю'' нанова
Чытаў і разумеў народ.
Каб граў ізноў ''Сымон-музыка''
І рэй грунтоўны вёў Талаш,
І знала ўся Зямля вяліка,
Што Колас - ён Міцкевіч наш!
Нясвіж. З краін заморскіх госці
Вітаюць на тваёй зямлі
Міцкевічаў - Адама й Косцю,
Што памяць нашу збераглі!