Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша будучыня

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Дзяды жылі на беразе ракі,
А потым адышлі на іншы бераг.
Нас разьдзялілі доўгія вякі
Чужое мовы, звычаяў і веры,
Але мы чуем продкаў галасы
І адчуваем іхнюю прысутнасьць,
Прыходзячы ў сасновыя лясы,
Якія ад адчаю берагуць нас.
Мы вернемся, як абяцалі ім,
Мы выжывем – хай гэта немагчыма,
І праз тысячагоддзі паглядзім
У будучыню іхнымі вачыма,
Бо мы сабе ня крэсьлілі мяжы
І будзем жыць і множыцца бясконца,
У краі, дзе каменныя крыжы
Растуць, сагрэтыя праменьнем сонца.