Беражы чысціню нашай мовы
Ад заморскіх і варварскіх слоў.
Продкам нашым яны не знаёмыя
Нам нятрэба замежных вятроў!
Наша мова багатая , гібкая
І гучыць быццам звон ручайка .
Яна потам з крывёю дабытая
Пустазелля ў мове няма.
І дарэчы яна старажытная
Сярод нашых славянскіх усіх моў,
У конкурсе самая мілагучная
Ў ёй існуе ад сэрца любоў.
Сцеражы , беражы ад нападкаў яе
Прыгажосць з чысцінёй захавай.
І каб дзеці пранеслі і ўнукі твае
Што здабыў то і ім аддавай.