Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настальгія.

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Вас не было ў жыцці маім.
Ў сваім жыцці Вы недзе існавалі...
Не давялось сустрэцца нам дваім.
Адзін другога неяк мінавалі...

Ня зведаць мне цяпер зусім –
а ці былі, навогул, Вы на гэтым Сьвеце...
Калісь у Бога я прасіў –
каб дапамог Ён нам сустрэцца...

Было, напэўна, Богу недасуг.
Былі у Бога паважнейшай справы,
чым звесці разам для кахання двух.
Я – не коыўдую.
Можа, Бог быў правы...

У тым, каб мне не давялось,
сустрэцца для кахання з Вамі…
Бо, тое што і не збылось –
смачней рэальнага спаткання...
*+*
25 траўня 2014 г. ...уначы...