Настальгія
Зноў прыеду ў вёску,
У край квітнеючы свой,
Дзе чаромхай і мятай
Пахне ранняй вясной.
Там салоўка спявае
Над ракой ў лазняку,
Сонца промні збірае
У густым сасняку.
Цёплым, бэзавым ранкам
З ураселых дарог
Я люблю нечакана
Тут ступіць на парог.
Не забуду ніколі
Шчасця, радасных сноў
З васількамі ў полі
І крынічнай вадой.
Буду ехаць вясною,
Як наш сад зацвіце,
І ў вэлюме белым
Цвет вішнёвы ў красе.
Ты жывеш, мая вёска,
У маіх марах і снах.
Пакланюся бярозам,
Пакланюся крыжам.