Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларыса Вырко

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
Алеся Даўно гэта песня пяецца, Што некалі тут, на Палессі, Дзе гэта гаворка вядзецца, Жыла прыгажуня Алеся. Каханне прыйшло нечакана. І кветкай лясной красавала, Чакала яго на ўзлессі Дзяўчына красуня — Алеся. Якія лагодныя росы, Не холадна ножанькам босым Прайсціся з каханым па лесе Прыгожай дзяўчыне Алесі. Гарэла, як свечка, ў той вечар, Не будзе ў іх болей сустрэчы. Рашыла сама: ён — не пара, І, гнаная лёсам, прапала. Рабіна ў чырвоных каралях Стаіць адзінока без пары, Як тая дзяўчына красуня, Якую Алесяю звалі. Сумуе рабіна на ўзлессі. Шуміць між галінамі вецер, Здаецца каханы гукае: “Вярніся, вярніся, Алеся!” 2008г Air Jordan XXX 30 Shoes


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Нібы гараць вяргіні,аксаміткі, Хоць кожны міг падлічаны зімой. Халодным ранкам іх галовы ніклі, А ў ясны дзень чакалі сонца зноў. Пытаюцца яны нясмела, Чаму не песціць сонечны прамень... Не ўсё яшчэ саспелена насенне Ды хмары чорныя на іх кідаюць цень. Яшчэ не згасла і маё каханне, Але халодны вецер не спыню. Чырвонаю рабінай на змярканні Каля тваёй дарогі я стаю. Air Jordan X 10 Shoes


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Беларусь мая - казка дзіўная Там, дзе сосны гамоняць з аблокамі, Дзе ў палях рамонкі цвітуць, А ў пушчах зубры, нібы волаты, У гаях салаўі пяюць. Беларусь мая - казка дзіўная, Сінявокая старана. Беларусь мая ты адзіная, Нібы маці ў сына – адна! Выйду ў поле за ваколіцу, Дзе хвалюецца збажына. Песняй сэрца маё напоўніцца, Тут спявае аб шчасці зямля. Тая песня ляціць над прасторамі Чуюць пожні яе і лясы. І ў далёкіх краінах за морамі Беларусаў чуваць галасы. Беларусь мая- казка дзіўная, Ненаглядная старана. Беларусь мая ты адзіная, Нібы маці ў сына – адна! сакавік 2019г Ларыса Вырко 225510 г.Столін Брэсцкая вобл. вул.Дзяржынскага д.112а, кв.12. Helga Lovekaty


Сярэдняя: 3.6 (15 галасоў)
Віват, зіма! Віват, зіма! Віват, марозы! Віват, бялюткія снягі! У белым вэлюме бярозы Сустрэлі першы дзень зімы. На вокнах кветкі і узоры Мароз-мастак намаляваў. І елкі ў казачныя ўборы У срэбра, золата прыбраў. Завея усю ноч гуляла Дарогі, сцежкі замяла. Палотны белыя паслала, Папрацавала да відна. А сонца раніцай заззяла Над полем, рэчкай і сялом. І ў вокны кожнаму паслала Святло-прамень у кожны дом. Віват, зіма, марозы, стюжы! І санны шлях ў родны дом. Хай у душы квітнеюць ружы, А сэрца поўніцца цяплом. снежань 2018г. Kids