Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАСТРАЁВАЕ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дыханнем смутку ранак разбудзіў,
Шматккроп'ем вокны зноў лісты мне пішуць.
Якая насцярожаная ціша…
Лаўлю яе сама сабе наўздзіў.
А што там на двары? Танцуе дождж.
Чачотку ў ластах выбівае смешна,
Імгненне - вальсам закружыў няспешна,
Хвілінка! Польку-еньку скача. Што ж
У восені анархія свая.
На тыдзень зацягнулася фіеста.
На волі ёй ужо гарэзіць цесна,
Ёй да спадобы больш душа мая.
Прабралася. Сумела ўгаварыць!
Мажорнай коўдрай укрывае ногі,
І адчуваю: гоніць прэч трывогі.
Хай грэецца.
А я пачну тварыць!