Глагол-часціна мовы,
якая адказвае на пытанне:
што рабіць
***
Насупраць дзверы.І з кватэры
Яны вядуць у шумны свет.
Нагою я прыступкі мераю
У чужы трапляю чыйсці след.
Другою мне здаецца вуліца.
Крок прыпыняю.Вецер у твар.
І абаронна вочы жмурацца
Вузейшім робячы абшар.
Так адчувае сутнасць новае.
Уключае розум,сэрца,слых.
У глыбіні душу выхоўвае,
Яе хавае ад чужых.
Дамы.Ауто.Агні пранізваюць.
І многа літар навакол.
Так многа,што шукаюць выйсце
І у доўгі складваюцца глагол.
Глагол упарты,змеем жорсткім
Бярэ ў кола цэлы свет.
А я іду па словах вострых
Яго нестомны апанент.