Навальніца сышла – драбяза, Але свет атуліўся вясёлкамі, Зіхаціць над рачулкай лаза, Як іголкамі, блікамі волкімі.
Далягляд – як дзіцяці сляза. І паветра празрыстае, золкае. Знерухомела нават каза З недаедзенай смачнаю зёлкаю!..
2000/2002