Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навошта нам патрэбны перамены?

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Заўжды ёсць выбар у тваім жыцці:
Быць вольным, ці быць вінцікам сістэмы.
Сам выбіраеш, па якім шляху ісці,
Навошта нам патрэбны перамены?

У школе думаць рана. Інстытут
Бярэ ўдзел у выхаваўчай сферы.
Не тое ляпнуў, рэктар тут як тут:
“Навошта вам здаліся перамены?”

Свабода слова? Гэта не пра нас -
Напішаш верш, і могуць быць праблемы.
Схавай, пакуль не прыйдзе лепшы час,
Ды і навошта тыя перамены?

Мог бы далей спакойна працаваць,
Ды страшна выйсці ў горад пасля змены.
Там лайдакі аб чымсьці зноў крычаць,
Каму патрэбны тыя перамены?

Вядучы рэжа праўду на ТБ:
Жніво, жытло, блок крымінальнай тэмы.
І ў скронях пульсам думка адаб’е:
А ці патрэбны тыя перамены?