Знеслі на клады дзядка Яўмена. Зладзілі памінкі земляку. Гаварылі ўсе папераменна: Колькі бачыў на сваім вяку, Колькі працаваў! Лічы – бязмерна… Але ўсё на вёсцы йдзе нязменна – Спадчына, нажытая сумленна, Ватнікам вісела на цвіку!