Не аддам ніколі.
Эх Маланьня, курыца такая,
Трампа сабіраецца пакінуць:
Нам яе намеры перасьцерагаюць,
Да вячэры сёньнішняй, навіны.
Я - не палітасьветчык, не палітрэдахтар,
Ды і справа ім мая малая:
Так што і жывіце ў сваіх гадах, Вы -
Трамп стары й міловіца Маланьня!
Болей непакоіць жыцьця супярэчнасьць,
Да якой таксама, быццам, справа мала,
Але як жыву я, дакуль сэрца б’ецца -
Не аддам ніколі, што заўсёды маю!
Не аддам нікому
З прызьбай малай хаты,
Не аддам нікому
Род свой, сяброў братніх,
Не аддам нікому
Як пайшоў я з дому -
На паўвека дзеўся,
Нібы ў жыце дзеўка…
Так што, Вы жывіце,
Трамп стары й Маланьня,
Ведайце - у жыце
Шчасьця не шукаюць.
-09.11.20.