Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не бойся рукі апячы аб хлеб

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Не бойся рукі апячы аб хлеб,
Бойся горшага—
Хлеб апячы аб рукі.
Не па кніжцы
Пазнай сакрэт
Хлебаробскай бацькавай
навукі.
Без пагарды глядзі на плуг,
Каб успомніць,
Як пахне поле,
Каб табе з-за мужчынскіх рук
Чырванець не прыйшлося
ніколі.
Будзь патрэбным у справе любой,
Што зямлю упрыгожыць
працай,
Каб застацца
Самім сабой.
Чалавекам застацца...