Не было, не было, не было
Ані ўчора, ні заўтра, ні сёння.
Быльнягом ўсё наўкол парасло,
Непрыспешна, няхутка, няўмольна.
Уначы нібы гукі з душы
Час пачуецца звонам спаткання
З кім? Ці з чым на пустое шашы
Паразвеянай верай дазвання.
Не дайсці, не дапець, не дабыць
У вайне, што ніколі не сціхне,
Спроба будзе наноў палюбіць
І наноў груганом яна знікне.
Не было, што было, было што…
Пазагойвае ранак трызненні.
Ты прымроішся мне бы жыццё
У Вірджыніі Вульф на каленях.