Напэўна, усе добра ведаюць песню N.R.M. "Тры чарапахі". Так, я набралася смеласці зрабіць свой варыянт. Вось, што атрымалася. Буду рада любым каментарам)
Паглядзі навакол: усё так прыгожа!
Паглядзі, не турбуйся, мой брат!
Мы з табою супольна ўсё пераможам,
А калі паасобку - наўрад!
Адпачні на хвіліну, хай сэрца заб'ецца,
Прыпыніся, дай волю вачам!
Хай, нарэшце, душа ад падману прачнецца -
Сваё шчасце будуеш ты сам!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!
Не крыўдуй, калі нехта цябе абражае -
Ты дабра яму лепш пажадай!
Хай надзея ў грудзях тваіх не згасае.
Толькі дзейнічай, не чакай!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ніхто не чакае,
І ты не чакай!
Ты рабі ўсё, што можаш, без шкадавання:
Што было - незваротна прайшло.
Ведай: сэнсу няма у бяздзейным чаканні -
Толькі рухам здабудзеш цяпло!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!