Ня годзіць годнае зь нягодным,
Жаданьні просяць паратунка,
Я бы пайшоў пешшу на Гомель,
Ног не шкадуючы й абутка;
Знайсьці імгненьні і хвіліны,
Гадзіны, тыдні і гады,
Бярозы, сосны ды яліны
І ля балота чараты,
Знайсьці і тых каго няма ўжо,
За кім замылены сьляды,
Хто адшукаўшы, аджадаўшы,
Быў як я, у тыя часы.
-21.07.18.