Я не клянчу з вас волю,
Шаноўны.
Я ўсё маю ці проста хапае,
А яшчэ мяне хлопец кахае.
Не трымалі? О, як вы не гналі!
Вам ільсціць, вы не рады. Мне брыдка.
Я яшчэ вас крыху пашкадую.
Вам усё ўсё адно? Дзякуй Богу!
Прэч адгэтуль знайдзіце дарогу.
Мне здавалася – быццам, вы здольны,
На вялікае. Што вы пустое !..
Я з-за вас чалавек катаваны,
Чалавек… ну хай так. Забытое.
Мне даруйце таксама – калісьці.
Вось і вынайшлі мы, як нам выйсці.