Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не ляці,пачакай,прыпыніся

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Не ляці,пачакай,прыпыніся,
На хьвіліну заплюшчы вочы,
І да мары сваёй дакраніся,
Сярод цемры бясконцай ночы

Зьберажы ўсе пачуцьці сьвятыя,
Пад час новай крывавай завеі,
Вер у лепшае,покуль жывыя,
Нашай мроі з табой надзеі.

Гэты сьвет,на касьцях,на галовах,
Праглынае ўсё хутчэй,
І адказы шукаю ў словах,
Што гучаць і гучаць званчэй.

Не ляці,пачакай,на імгненьне,
Пачуй голас уласнага сэрца,
І жыві,калі ласка,сумленна,
Увесь час пакуль яно б’ецца..