Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не па-брацку жывём...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Не па-брацку жывём...
Па-дурацку!
Душы зайздрасцю сквапнай калечым.
Мы – не людзі! Мы – робаты! Цацкі!
Дзеці гінуць ад смерці вар'яцкай,
А мы ў вершах – аб іншым шчабечам.
Намі нехта нястомна кіруе.
Ён – нябачны, нячутны,
Страшэнны!
Ён нас песціць і жорстка муштруе,
I, напэўна, яго не хвалюе,
Што ў нас – сэрцы і душы. I гены...