Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не пакідай

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Бачыш , як неба спусцілася
так блізка да нашай зямлі.
Вось так да цябе прытуліўся і я...
Да мора хіснуцца ўсе караблі.

Гэта плен, гэта пекла і рай,
ні зямны, ні нябесны...
На пачуццях маіх ты зайграй,
хай хоць нават душа мая трэсне.

Толькі не пакідай мяне аднаго,
на тым беразе дзікім і людным...
Без кахання зямнога твайго
застануся чужым і марудным.

Ну а потым ішлі караблі.
Усе далей і далей да далекай зямлі.
Карабель зацягнулі на бераг чужы...
«Не пакідай» адгалоскам гучыць у замерзлай душы.