Не плачце.
Надыдзе час - жыцьця іскрынку
Дзьвюмя далоньмі не стрымаць,
Цела, раўнюсенькай скарынкай,
На лаўку прыйдзецца пакласьць,
Надыдзе час - і папялінкай
Душа бясклопатна ўзьляціць,
Да Векавечча, ад журбіны,
Над Садам наўскім затрымціць,
Надыдзе час - ліць сьлёзы кіньце,
Гаручай, соленай вады,
Адкіньце сьлёзы шумавіньнем*,
З жыцьця празрыстае сьлюды
І яно асьветліць зноўку
Вясёлкай рэчышчы быцьця,
Блазном паскача праз вяроўкі
Да Векавечча, ад мальства.
-16.04.17.
* - шумавіньне г.зн. пена, кіпень.