Я д’яблу гімн не прапяю
I за мільён даляраў,
Хоць і грашу, гарэлку п’ю,
Жыву-скрыплю затару.
Я д’ябал сам? Што ж, можа быць...
Але іду да Бога.
Я іншых не хачу вучыць,
Якой ісці дарогай.
А ёсць жа – вучаць і вядуць,
Уладна шлях нам чэрцяць.
Яны не кураць і не п’юць,
Аднак – якія ж чэрці!
З-за ўлады кінуць і сям’ю,
Пасадны трон — іх мара.
Я д’яблам гімн не прапяю
I за мільён даляраў!