Зайшоў у госці- выдалі бахілы,
Падлогу націраю басанож.
Я парабак, магчыма, і няхілы,
Здароўем не пакрыўджаны - і ўсё ж...
Сябры,заходзьце да мяне ў абутку,
Не трэба разувацца за вярсту:
Тут пад рукою венік у закутку-
Я не вяльможны пан, я падмяту.
Вы толькі ў думках не прыносьце бруду,
У сэрцах захавайце чысціню,
А я вас сустракаць заўсёды буду
Цяплом свайго душэўнага агню.
А басанож - няхай ка мне прыходзіць
Маё дзяцінства ў каляровым сне,
Як толькі поўня ў зорным карагодзе
Свой срэбны бліск пакіне на акне.
Вось такія вершы, напісаныя
Вось такія вершы, напісаныя сэрдцам (што адчуваецца таксама не толькі разумам), менавіта і ёсць паэзія. Дзякую, Мікола. Вельмі спадабалася.