Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Не са злосьці — па звычцы такой"

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Не са злосьці — па звычцы такой —
Глыб нябесная сьвет аплёўвае.
Што за радасьць яе, сталёвую,
Павітаць і ўпісацца ў спакой,

У закончанасьць сьветла-шэрую,
Сонны подых сырога дня.
Той удачы ня надта і веру я —
Быццам з долу рубель падняў.

Просты, зьзяе ў гразі і ў погані,
І каштуе чагось яшчэ.
Што за шчасьце між днямі воглымі
Чуць, як ціша ў душы цячэ.

Хто з трывогаў і нерваў вытканы —
Разумее каштоўнасьць дзён,
Калі бачыць, нарэшце, ён
Сьвет, прашыты спакою ніткамі.