Чаму ты снішся мне? І з сноў
Ты такі блізкі і далёкі.
Чаму прыходзіш зноў і зноў,
Ды не прыносіш мне палёгкі?
Сядзіш, глядзіш, уздыхаеш,
Гаворыш мне:"Прыйшла бяда".
Табе і той, якую ты кахаеш,--
Я ж для цябе была так, не адна.
Што я магу табе парадзіць?
Чым жа магу дапамагчы?
Мяне ж ты кінуў, мне ж ты здрадзіў--
Цяпер сядзі, і думай, і маўчы.
Таму рашай свае праблемы сам,
А мяне болей не трывож--
Жыццё сваё наладзіла я з часам...
Прашу цябе, не сніся больш.