Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сьпіцца зноў...

Яшчэ не ацэнена

Не сьпіцца зноў. Якісьці клёкат
Сон растрывожыў, расштурхаў,
Аднекуль, з таямніц далёкіх,
Ён, быццам буслам прылунаў.

А з ім - не ліха, не бяда,
Не сьпёк, не лёд і не вада,
Не ўхваленьне, не спадман,
З ім - дней сыпучых караван.

Яны не муляць, не няволяць,
Не прымушаюць бегч бягом,
Яны - затухшае вугольле,
Жыцьця нягаснага майго.
-27.03.17.