Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сумуй, што гады пралятаюць...

Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)

Не сумуй, што гады пралятаюць,
Свой сівы пакідаючы знак,
Што пачуцці няўзнак адцвітаюць,
Як і ўсё адцвітае няўзнак.

Не сумуй, што хвіліны пяшчоты
У прывычнай сваёй бегатні
Адкладалі на заўтра, на потым,
Мітусні ахвяруючы дні.

Не сумуй! Што з таго сумавання!
Хай маршчыны разумняць чало!
Будзем помніць: было ж і каханне,
Салаўінае лета было!..

Рана-позна пара наступае
Па асенняй сцяжыне пайсці.
Не сумуй, што жыццё пралятае:
Мы ж спаткаліся ў гэтым жыцці!



Цудоуны верш!

Цудоуны верш!

Вашы вершы як гаючая,

Вашы вершы як гаючая, ратоўная сцішаная мелодыя ў гэтым не заўжды лагодным свеце!Дзякуй!!!

Верш цёплы, а лёгкія ноткі

Верш цёплы, а лёгкія ноткі суму, як камлемент, вашаму жыццёваму досвіду.

Напэўна,такія ноткі

Напэўна,такія ноткі наведваюць кожны верш, напісаны-народжаны для Вечнасці...