Не так даўно і я не быў стары
І ты была прыгожай маладзіцай,
Ды ўсё ніжэй згінаюць нас вятры:
Стапталіся, даволі маладзіцца.
У жураўліным кліне ўжо здаля
Я бачу месца наша ў паднябессі.
Каб толькі ж разам, бо як першым - я,
То з кім ты без мяне тут застанешся?
Добра напісаў. Дзякуй!
Добра напісаў. Дзякуй!