Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не толькі птушкі кахаць умеюць.

Сярэдняя: 5 (15 галасоў)

Не толькі птушкі кахаць умеюць,
Кахаць умеюць яшчэ і людзі
І не ўкрадкам, калі сцямнее,
А на вачах, калі помстай судзяць.

Не адступае з душы каханне,
Калі жалезам калёным смаліць
Цябе вядзьмарства, на развітанне,
А ты жывеш, як людская памяць.

Выходзіш з багны, ідзеш пустэчай,
З сваім каханнем такі адчайны!
І не страшаць цябе бойня, сеча,
Бо ты кахаеш і ў гэтым тайна

Твае жывучасці і натхнення,
Непераможнасці твае мэты,
Бо перад Богам тваё сумненне,
Як на далоні, праменьчык свету.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116060502131