Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не цікава

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Не цікава быць цікавай.
Не цікава снедаць славай.

А цікава неўпрыкмет
Пазабыцца на ўвесь свет,

І тупаць з замкавай гары
Ў траецкія двары.

Там на стуле ля кавярні
Верш бубніць чужы бездарны,

Прыстасовываць матыў.
Заказаць аперытыў.

І сачыць,сачыць з пяшчотай,
Як па Свіслачы з ахвотай

Водны ровар б'е вадзіцу
Пад нагою маладзіцы.