Вампіры зноў хочуць славянскай крыві!
Мала ім году семнаццатага.
Трыццатых.
Саракавых.
Яны растапталі Майдана правы.
Кроў якога яшчэ не засохла.
На іх лапах імперскіх сьвіных!
А ім новую кроў падавай!
Прагне Пуцін - імперац ізноў
Крыважаднай Расійскай імперыі.
Высылаць у Сібір. Калыму. На Алтай...
І шныраюць па Кіеву здані ў цывільным-
Баліцкія, троцкія, берыі...
Сэрца кожнае маюць на мушцы яны.
Бо прыйшлі не гасьціць –
Забіваць украінскія вольныя мары..
Паганыя слугі цямнот, Сатаны
Украінаю хочуць ізноў валадарыць!
Што ім кроў міліёнаў?
Нішто!
Іх дзеці ў гэтай вайне не загінуць.
Іх рахункі усе за мяжою. А тут
Толькі крадуць яны.
І кладуць у магілу Айчыну.
Знайце ж, анёлы ліхія вайны -
Жырыноўскія, Пуціны, Меньдзелі-
Анёлы чорныя сьмерці,
Вашы заклікі “Забіваць!”
Цьвікамі увойдуць у вашыя сэрцы!
Мала вам шостае часткі Зямлі?!
Вам ізноў падавай на абед Беларусь, Украіну!
Захлынецеся ўласнай крывёю
На нашай ральлі!
Будзе сівер кітайскі ласкаць
Вашых жонак і вашу раўніну.
Бо хто не бароніць сваё,
А лезе нахабна ў чужое,-
Чужога ня возьме.
А страціць сваё назаўжды!
Памятайце пра гэта, імперцы з крывою душою,
Хто забыў Каліноўскага косы!
Ды Бандэры нажы!
Уздыме Ярыла наш вогненны меч!
Сеч Запарожская зноўку паўстане!
Нябесная сотня з нябёс
Сьмертаноснай для ворагаў стане!.
І кожны украінец сёньня як меч!
Загартаваны Майданам порах!
Зачапі—і галовы пакацяцца з плеч!
Крывёю сваёю захлынецца вораг!
14.03.2014