Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не згінай мяне, я не сагнуся...

Сярэдняя: 4.9 (20 галасоў)

Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я з зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.

Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,
Мудрасць продкаў у гарачай крыві,
Ні прад кім не схіляю паспешна
Крыху гордай сваёй галавы.

Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!