Не знойдзеш у свеце столькі слоў
Каб зведаць усю цябе да дна:
Твой бору шум, прастор палёў,
Старонка родная мая,
Твой ветру вольнага павеў
І роду слаўнага дзядоў,
Легендаў сказ і песень спеў,
Узор блакітных васількоў.
Да пояса табе, зямля, паклон
За спадчыну, сляды зуброў,
За клекат бусла, лета перазвон,
За трэлі майскіх салаўёў.
Я ўсе зраблю, каб свой куток
Не змог забыцца чалавек,
Каб песні ведаў назубок.
І каб любіў цябе ўвесь век.
Каб мы з табой, мая зямля,
Жылі сям’ёй, душа ў душу.
Павага, вера, дабрыня -
Вось я чаму дзяцей вучу.