Недзе за гаем бярозавым, там, лугавы дзе абшар, сонца расою марознаю мые усмешлівы твар. Вось ужо вочы агністыя скінулі чырвань, як цень... Сонца, да звонкага чыстае, кажа зямлі: – Добры дзень!