Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“НеДзяржаўныя клопаты”.

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”. “Косаўскі зшытак”. “Недзяржаўныя клопаты”. Выйшаў за вароты – налева пагледзеў, пагледзеў направа. А ніхто ня едзе… І я, цераз дарогу – прама, падцягнуўшы порткі. А куды ? Навошта ? Мвцыёну раді ! Зайду да суседкі, яна будзе рада – зазірну ў адведкі, без якога кошта. Пагуторым крыху, седзячы на лаўцы, пра надвор’я момант – ломіць косьці старцам – ёсць такое ліха. У суседкі – жальба, там якась знайдзецца, бо мужык жа помер – некаму радзець тут – што скасіўся комін, выглядае жабай. З’ела ржа завесы на дваровай брамцы, ў двор – сабакам лезьці, што для спадыні – срамна, а брамку, ды й на месца – некаму падвесіць. Бачу – намякае, каб зрабіў я справу. І кудыж мне дзецца, я – адзін тут, спраўны. На мяне надзецца, і пад бок таўкае. Ну, і што казаць тут – трэба шавяліцца, трэба бабе ладзіць – не палезе ж сваха, ў самай справе разі, на вяршыню даха – каб адтуль зваліцца. Ці там – брамку зрОбіць, не жаночча справа. Мужыку – раз плюнуць, каб замкалась брама, ад сабак, ды курыц, альбо там – ад злодзеяў. Крыху памаўчалі, і пайшоў да хаты – ды не мацюгацца, а сабраць прылады – чым піліць, страгаць там, стрУменты звычайныя. Зладзю свахе брамку, і на дах палезу – комін ўцамянтую. Я – стрЫ жалезны, і не лямантую, што ў Дзяржаве – срам такі, што старЫя людзі, корпаюцца ледзьве, а самім прыходзіцца. Бо – Дзяржава – недзе… А мы – нешта ж туцькі… Хтож нам дапаможа, тут – на Беларусі ? Самі токма – лацьві… Й трэба мне трымацца, пОкуль не звалюся… Падтрымі жа, Божа… *+* 1 чэрвеня 2014г. Apparel