Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Немец адступае

Сярэдняя: 3 (7 галасоў)

Немец адступае
Да 75-годдзя вызвалення Лідчыны
Значная частка немцаў, якія ў ліпені 1944 года адступалі, пакінуўшы Ліду, знайшла сваю магілу ў дакудаўскім балоце.
Пакідае немец Ліду,
спехам адступае.
Па дарозе ім праліта
слёзанька скупая.

І ва ўцёку час, цяжкога
для яго маральна,
рухаецца па вясковай
вулачцы цэнтральнай.

Фрыц па вулачцы даўжэзнай
брукаванай крочыць –
ды не з маршам, ды не з песняй,
ды не ззяюць вочы.

Адступленні, не лажыцца
вам на маршаў ноты!..
Вось абстрэльваюць фашыста
нашы самалёты.

Ад савецкіх самалётаў
каб уратавацца,
рушыў немец праз балота,
хочучы прарвацца.

На агонь на кулямётны
акупант наткнуўся –
назаўсёды ў мох балотны
вораг акунуўся.

Пагрузіўся ў мох-магілу
акупант-нябожчык…
Вызваляў – за міляй мілю –
край наш кулямётчык…