Твае я веі  перарывістым  дыханнем
не адагрэў  у студзеньскі мароз.
Адно шаптаў, нібыта заклінанне:
«О бог мой, чуеш, гэта усур'ёз!».
Тваю я ўсмешку лютаю завеяй
не засцярог. Зацалаваць не змог.
Абледзянела. Як і твае веі.
«І гэта усур'ёз?- спытаў мой бог.
Твая рука з  ангоркавай пальчаткі
Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг.
Каханая! Каб не твая «пячатка»,
Маё «ўсур'ёз» піло б  апошні ўдых.
                       * * *
Як часта нерашучасці сімптомы
Адзіную  аддаць  могуць  другому.