Неспатоленага шчасця дні
Прывідамі душу паланілі...
А ці памятаеш, даражэнечкая, сны,
У якіх вясной адной з табою былі?
У якіх анёлава крыло
Агарнула маладзік свавольны,
Зорак боскіх доўгае крысо
Ахінула далягляды волі...
А ці памятаеш тыя дні,
Што вадой сцюдзёнай паланілі мары?
Час, што так і не знайшлі
І які штоймгенна мы страчалі...
Неспатоленага шчасця сны,
Ростань укрыжованых надзеяў...
Пакаралі маладосці дні
Успамінам-бізуном завеяў...