Неспатоленае жаданне чэзне
ў сувоях аблудаў
твой крок рэхам кранае душу
нібы садоўнік грушу
ў лёхах памяці
з намі ізноў адбываюцца
палымяных набояў жарсці
п’еш па глытку праўду
ману і віну пад дажджом
які пахне жывіцай
свежым скошаным сенам
паплавоў на дасвецці смугою
ты ў абранніцы боскае строях
кладзеш голаў на ясікі сонца
груша салодкага граху
ападае долу разам з громам
горкім плодам
счэзлага
неспатоленага жадання
след якога рэхам спаткання
у сувоях аблудаў блукае
на дасвецці.
у прыцемках.
раскрыжаваны
нажніцамі і пілою
садоўніка сляпога.