Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НЕВЫМОЎНА-НЕВЫМАЎЛЕНАЕ

Яшчэ не ацэнена

НЕВЫМОЎНА-НЕВЫМАЎЛЕНАЕ
(Ліст без адрасату)
Памяці Таты

Як не перасыхаюць крыніцы нябесныя,
Што зямліцу вільгаццю сілкуюць,
Так не перасыхаюць вочы мае, Татачка,
Па Табе плачучы…
Як павысахлі балотцы на родным Палессі,
Так засохлі чарнілы мае ў душы-чарнільніцы.
Лісты мае – шнары нязгойныя,
Пухліны нарыўныя,
Другі год без адрасату гайдаюцца,
Лістотай над пагостам сівым калышуцца.
Невымоўна-невымаўлёнае стала
Цяжэннай цяжарнасцю ў сэрцы маім.
Поўная я словам ласкавым, Татачка,
Што шкадавала ў свой час Цябе адорваць.
Цяжкая я, родны мой, пяшчотай даччыной,
Што напаказ выстаўляць саромелася.
Завінавацілася я, Татачка, доўгам старым,
Старым, ды не вернутым – любоўю кроўнаю,
Любоўю даччыной беззаганаю…
Не трымала я далонь Тваю мазалістую, родненькі,
Прад шляхом-развітаннем-дарогаю…
Не спявала Табе, калыханку я
Перад сном несканчоным, мой ты Татачка…
Горкай горыччу гарэніць горачка…
Невыгаворна-невымаленае,
Невымоўна-невымаўлёнае…