Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Незапатрабаваная памяць

Сярэдняя: 2 (3 галасоў)

Манюшка, Кастюшка, ды хасідскі рабін –
Не патрэбны вы зараз сярод нашых асін.
Беларусь або Польшча, ці Іудэя ваш край –
Не паведае плошча, ані модны клуб “Грай”.
Вышываначных строяў не насілі, на жаль,
Вы і вашыя дзеды ў касцёл ці на баль,
У сінагогу, на рынак ды яшчэ шмат куды,
І не ведалі cуму ці кручыны-бяды.
Вашы косткі ў глебе ды жнівом прараслі,
А пра вас пазабылі... ці наогул былі?