Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раман Цымбераў

Сярэдняя: 2.9 (17 галасоў)

Ад Полацка пачаўся свет, наш свет уздоўж Дзвіны:
Там дзіўных цудаў даўні след, паляны-дзіваны,
Буслоў нялічана ў нябёс блакітнай вышыні
А ў багнах ягад-аганькоў нелічаны агні.
Там напаміны валуноў, там веліч кромаў даўніх
Дзе, можа , сам Усяслаў бяжаў на мяккіх воўчых лапах.
Ваду збірая з ручаёў Дзвіна свой гімн пяе,
Нясець на хвалях усе чаўны - чужыя и свае.
Ятвязі край і край літвы, край неўраў-дзікуноў
Дай мне калодезнай вады і ўсю сваю любоў,
Кроў саладзяшчую бяроз, пах яблынь, спевы пеўня.
Што я магу цябе аддаць..усё, прасіць што можа маць.



Сярэдняя: 2 (3 галасоў)

Манюшка, Кастюшка, ды хасідскі рабін –
Не патрэбны вы зараз сярод нашых асін.
Беларусь або Польшча, ці Іудэя ваш край –
Не паведае плошча, ані модны клуб “Грай”.
Вышываначных строяў не насілі, на жаль,
Вы і вашыя дзеды ў касцёл ці на баль,
У сінагогу, на рынак ды яшчэ шмат куды,
І не ведалі cуму ці кручыны-бяды.
Вашы косткі ў глебе ды жнівом прараслі,
А пра вас пазабылі... ці наогул былі?



Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

Маладзейшыя( за нас)­ у начных клюбах,
дзе толькі не клацай­ дзюбай
I хутка лаві свой др­айв
Старэйшыя(за нас) ш­укаюць свой кайф на г­радках
У іх амаль што усе ­у парадку
Бо бульба з морквай ­"lх лайф"
Нам трыццаць ужо неу­забаве
I нехта з нас дока у­ праве
Ці у мове ці у PHP ­
Час марнуе хто як ум­ее,
Хто цярплівы, а хто­ разумнейшы
Хто ніякі у дзве дзі­ркі сапі.
Праблема сярэдняга у­зроста, вітаю!
Што ты кажаш! Яшчэ н­е тая..
Пачакаем тую, перабе­дуем, дажывем.
Знайсці бы толькі па­ сабе справу
Не цягне нешта улева­, управа
Ці будзе вяселка з л­епрыконам за дажджом.



Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Анёлу-захавальніку

Увечар скончылась набажэнства,
Верніки сышлі ад размовы анёлаў,
Ад малітваў аб вечнам блажэнстве:
Заўтра ісці на працу ці у школу.
Ад вечнага да зямнога за паўгадзіны,
Да справ зямных на зямным абшары
У некага келіх, спрау паўтузіна -
У іншага ды аб адпачынке мары
А Вечнасць чакае яшчэ за парогам,
Анёлы скажуць: Цябе чакалі!
Яны недзе тут, за ближэйшым рогам,
У невялічкім душ вечных шпіталі.