Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нездарыўшаеся каханне

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Вас не было ў жыцці маім.
Ў сваім жыцці Вы недзе існавалі…
Не давялось сустрэцца нам дваім.
Адзін другога неяк мінавалі…

Ня зведаць мне цяпер зусім –
а ці былі, навогул, Вы на гэтым Сьвеце…
Калісь у Бога я прасіў –
каб дапамог Ён нам сустрэцца…

Было, напэўна, Богу недасуг.
Былі у Бога паважнейшай справы,
чым звесці разам для кахання двух.
Я – не крыўдую.
Можа, Бог быў правы…

У тым, каб мне не давялось,
сустрэцца для кахання з Вамі…
Бо, тое што і не збылось –
смачней рэальнага спаткання…
*+*
27 траўня 2014г. …уначы…