Незямная істота Ён.
Ён жыве пад дзвярыма раю.
Я жыву на зямлі здавён,
Ды і гэты куток губляю.
На шляху на маім праклён,
Што жаночым жыццём завецца,
Ды мая душа там, дзе Ён,
Астатняе мне здаецца.
За вакном чырванее клён.
Я гартаю свае надзеі,
І на кожнай старонцы Ён,
А насамрэч мяце завея.